Стэфан Эрыксан: Мне не падабаецца гэтая гісторыя са сцягам

06.05.2013 / 12:57

Былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан пракаментаваў інцыдэнт з забаронай беларускім заўзятарам выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг на чэмпіянаце свету па хакеі ў Стакгольме.

Адказваючы на пытанне аднаго з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook, Эрыксан напісаў:

«Зразумела, мне не падабаецца гэтая гісторыя. Што ад мяне залежыць, я раблю. Але на такую ​​магутную структуру, як міжнародная асацыяцыя, трэба ўплываць з усіх бакоў.
Наогул, я лічу, што хлопцы (беларускія заўзятары) ужо дасягнулі многага. Мяркую, што гэтае пытанне будзе далей абмяркоўвацца».