Пахаванне Беразоўскага адкладаецца

06.05.2013 / 14:29

Меркавалася, што бізнэсмэн, які памёр 23 сакавіка ў сваім доме пад Лонданам, будзе пахаваны 6 мая. Аднак пазней стала вядома, што цырымонію могуць перанесці. Па словах зяця Бярозаўскага, сёння пахаванне дакладна не адбудзецца.

«Вы ведаеце, прымаюць рашэнне дзяўчаты, дзеці, увогуле, і таму пастаноўлена — пакуль не вырашацца ўсе справы, ніхто нічога не каментуе. У любым выпадку, гэта не сёння. Я вам магу адно сказаць: я зараз знаходжуся ў Францыі з мамай Барыса, і, натуральна, пакуль мы тут, нічога не адбудзецца», — сказаў зяць нябожчыка Ягор Шупо.