Беларусь вачыма расіян. 15 выказванняў

07.05.2013 / 08:51

Я карыстальнік сацыяльных сетак і з іх дапамогай звярнуўся да выпадковых, незнаёмых мне людзей, у якіх у графе «краіна» значылася Расія. Я прасіў адказаць на адзінае пытанне: «Што Вы ведаеце пра Беларусь?».

1) Добра адпачыць можна: краіна санаторыяў і казіно.

2) Беларусь? У вас ужо вельмі доўга адзін і той жа прэзідэнт і сыходзіць ён не збіраецца.

3) Мясцовыя кампаніі маюць добрыя льготы, ну, і Бацька ваш — Лукашэнка — старажыл-прэзідэнт.

4) Я ведаю, што была валюта з назвай розных жывёл, а цяпер у вас дык наогул магчыма адчуць сябе мільянерам.

5) Робіце з бульбы цуды, БАТЭ і «Дынама» – дзве вядомыя каманды.

6) У вас за размовы аб палітыцы могуць ці пасадзіць, ці выгнаць з краіны.

7) Найпрыгажэйшы горад – Горадня, найсмачнейшая страва – мачанка, найлепшы спартовец – Азаранка.

8) Раней вы былі палякамі, і мы ваявалі, а потым вы далучыліся да нас…

9) Ёсць беларуская мова, якуя я ні разу не чула. Кажуць, што падобная да польскай.

10) У пушчы разваліўся саюз, У беларускім Палессі жыве Алеся.

11) Здаецца, што вельмі спартыўная краіна.

12) У Беларусi добра развіты сельскагаспадарчы комплекс, улічваючы экспарт прадукцыі ў СНД і Расію.

13) Лукашэнка, зайчыкі, халадзільнікі, трактары, ровары, мяккая цацка, сельская гаспадарка, браты-славяне, гастарбайтеры, Мінск, Бабруйск.

14) Краіна БелАЗаў, азёраў і прыгожых дзяўчат.

15) Беларусь – гэта краіна ў цэнтры Еўропы, з выдатным эканамічным становішчам…

А вы як бы ахарактарызавалі сваю краіну расіянам адным сказам? А што пра Расію ведаеце вы — каб адным сказам?

Андрэй Макаёнак