На Камароўцы развесілі беларускамоўныя ўлёткі з вядомымі жанчынамі Беларусі — фотафакт

13.05.2013 / 13:31

9–10 мая ў ваколіцах Камароўскага рынка і ўніверсама «Рыга» з’явіліся беларускамоўныя ўлёткі з выявамі і біяграфіяй вядомых беларусак. Улёткі, раздрукаваныя на прынтэры, прымацоўвалі да слупоў, на аўтобусных прыпынках, білбордах.

Прынамсі, былі заўважаныя плакаты з Касяй Камоцкай, Ларысай Геніюш, Палутай Бадуновай, Галінай Русак, Таццянай Заміроўскай.

Ніякіх кантактных дадзеных на ўлётках не было.

ЗП