Фінляндыя выйшла ў паўфінал

16.05.2013 / 20:56

Зборная Фінляндыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету, абыграўшы ў чвэрцьфінальным матчы славакаў. Гульня завяршылася з лікам 4:3, пераможную шайбу ў трэцім перыядзе закінуў Юхамаці Аалтанен.

У паўфінале фіны згуляюць з пераможцам матчу Канада -- Швецыя, які пачнецца а 21:15.