Палівальная машына зладзіла гразевае цунамі на МКАД і зрашаціла шэсць аўто — відэа

17.05.2013 / 22:03

Незвычайнае ДТЗ адбылося сёння на МКАД з-за неабдуманага ўчынку кіроўцы палівальнай машыны, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

«Палівальная машына каля 15.15 рухалася ў крайняй левай паласе па знешнім кальцы МКАД з боку вуліцы Прытыцкага ў напрамку вуліцы Мазурава, чысціла дарогу. На раздзяляльным участку, пад загараджальнымі турнікетамі за зіму сабралася даволі шмат дарожнага бруду, камянёў, пяску.

Кіроўца палівальнай машыны накіраваў паток прама туды і ўсё гэта дарожнае смецце з велізарнай сілай вырваўся на процілеглую частку дарогі, прама ў аўтамабілі», — распавяла Алена Волчак.
Пакуль кіроўцы на ўнутраным кальцы зарыентаваліся, гразевае цунамі, як апісалі яго відавочцы, сур’ёзна пашкодзіла 6 аўтамабіляў.
Пры гэтым кіроўца палівальнай машыны з месца здарэння паспешліва рэціраваўся.

Аўтаўладальнікі абураныя: іх аўтамабілі сталі выглядаць, «як пасля вайны». Вядзецца вышук кіроўцы палівачнай машыны.