КНДР запусціла тры балістычныя ракеты

18.05.2013 / 11:20

КНДР запусціла тры балістычныя ракеты малога радыусу са свайго ўсходняга ўзбярэжжа ў Японскае мора.

Па дадзеных міністэрства абароны Рэспублікі Карэя, два запускі былі зафіксаваныя раніцай, а яшчэ адзін - пасля апоўдня. Тып запушчаных ракет не ўдакладняецца.

У Сеуле адзначылі, што ўзброеныя сілы Паўднёвай Карэі пільна сочаць за дзеяннямі КНДР і захоўваюць рэжым павышанай гатоўнасці.

Раней паведамлялася, што КНДР вывела з боегатоўнасці ракеты, размешчаныя на ўсходнім узбярэжжы і пагражаюць бяспецы ЗША і Паўднёвай Карэі.