Das ist fantastisch: Швейцарыя выйшла ў фінал чэмпіянату свету

Зборная Швейцарыі выйшла ў фінал чэмпіянату свету па хакеі. У сваім паўфінале яна абыграла ЗША з лікам 3:0 (Нідэррайтэр, 31, Валькер, 51, Суры, 60).

18.05.2013 / 22:14

Марцін Плюс (№28) узлятае над мінскім дынамаўцам Цімам Стэплтанам (ЗША).

Такім чынам: у фінале ў нядзелю, 19 мая, згуляюць зборныя Швецыі і Швейцарыі (пачатак у 21:30). Шведы сёння абыгралі Фінляндыю (3:0).

Швейцарцы з'яўляюцца адзінай камандай на цяперашнім чэмпіянаце свету, якая пакуль не пацярпела паразы: дзевяць перамогаў запар, у тым ліку і над Беларуссю

Галоўным трэнерам зборнай Швейцарыі з'яўляецца канадскі спецыяліст Шон Сімпсан, на чэмпіянатах свету ў 2006 і 2007 гадах ён уваходзіў у штаб зборнай Беларусі. Беларусы ж фінішавалі ў сваёй групе перадапошнімі.

У матчы за 3-е месца згуляюць ЗША і Фінляндыя (17:00).