FT: NASA ўдзельнічае ў распрацоўцы 3D-прынтара, што «друкуе» ежу

NASA ўдзельнічае ў распрацоўцы 3D-прынтара, здольнага «друкаваць» ежу, піша The Financial Times.

22.05.2013 / 09:32

Касмічнае агенцтва дала першы грант тэхаскай кампаніі Systems and Materials Research Corporation, якая прапанавала стварыць універсальную прыладу для сінтэзу ежы. Сума стартавай выплаты склала $125 тыс.

Паводле задумы, у зменных картрыджах прынтара размесцяцца пажыўныя інгрэдыенты (у тым ліку крухмал, пратэін і тлушч), з якіх можна будзе прыгатаваць розныя стравы. Як спадзяюцца аўтары праекта, такая прылада спатрэбіцца астранаўту падчас працяглых місій у космасе.

Першай стравай, прыгатаванай з дапамогай 3D-прынтара, стане піца. Яе выбралі за простую структуру і склад інгрэдыентаў.

Як адзначае газета, новы праект нагадвае «рэплікатар», якім карысталіся героі знакамітага серыяла «Зорны шлях».