Да Мінска ўсё бліжэй: фінал Лігі Еўропы — 2015 пройдзе ў Варшаве

23.05.2013 / 21:51

Сталі вядомыя месцы правядзення фіналаў еўрапейскіх клубных турніраў сезона 2014/15.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца на «Алімпіяштадыёне» ў Берліне, які прымаў чэмпіянаты свету 1974 і 2006 гадоў.

Фінал Лігі Еўропы прыме «Нацыянальны стадыён» Варшавы, на якім праходзілі гульні Еўра-2012.

Фінал Лігі чэмпіёнаў у наступным, 2014, годзе пройдзе ў Лісабоне на «Эштадыу да Луш» (стадыён «Бенфікі»), а Лігі Еўропы на стадыёне «Ювентуса» ў Турыне.