NZ Herald: аўстралійская паліцыя «надрукавала» і выпрабавала 3D-пісталеты
24.05.2013 / 12:11
Паліцэйскія аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс «надрукавалі» і выпрабавалі два3D-пісталеты , піша The New Zealand Herald. Пра гэта заявіў камісар паліцыі Эндру Сцыпіёне падчас сённяшняйпрэс-канферэнцыі . Паводле яго слоў, для стварэння зброі былі выкарыстаныя матэрыялы амерыканскай фірмы Defense Distributed коштам AU$35.
«Вынікі выпрабаванняў выклікаюць трывогу. Нашы найгоршыя страхі спраўдзіліся, бо ўдалося даказаць эфект, які такая зброя можа зрабіць са свайго ўладальніка ахвяру», — распавёў Сцыпіёне. Ён патлумачыў, што ў такіх пісталетах няма стандартаў бяспекі і кантролю якасці, якія існуюць у выпадку камерцыйна вырабленай зброі.
«Не спрабуйце выкарыстоўвацьПаводле яго слоў, падобная зброя робіцца з матэрыялаў, якія немагчыма выявіць пры даглядзе ў аэрапорце, і ў выніку ўзнікаюць новыя тэрарыстычныя пагрозы.3D-прынтар , каб стварыць зброю. Надрукаваны3D-пісталет з’яўляецца не патэнцыйна небяспечным, а небяспечным», — падкрэсліў камісар паліцыі.