Гандбол. Мінскі СКА заваяваў Кубак выкліку

25.05.2013 / 20:01

Мінскі гандбольны клуб СКА перамог у двух фінальных матчах Кубкавыкліку люксембургскі «Эш» і стаў уладальнікам трафея. 25 мая на «Мінск-Арэна» СКА перамог з лікам 32:24.

Відэа Прессбола

Нагадаем, СКА — трохразовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў — 1987, 1989, 1990, двухразовы ўладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў еўрапейскіх краін — 1983, 1988 і фіналіст Кубка ЕГФ — 1992.