Над Беларуссю ў самалёта з прэм'ерам Чэхіі трэснула шкло

26.05.2013 / 19:23

Лабавое шкло самалёта Airbus A319 з прэм'ер-міністрам Чэхіі Пятром Нечасам на борце трэснула падчас палёту. Інцыдэнт адбыўся ў небе над Беларуссю.

Пілоты знізілі вышыню і падрыхтаваліся да аварыйнай пасадкі. Зрэшты, самалёт паспяхова даляцеў да Масквы, дзе і прызямліўся.