Чэргі на прыватызацыю кватэры дасягаюць 120 чалавек у дзень

Менавіта столькі чалавек звярнуліся ў адміністрацыю Першамайскага раёна Мінска ў адзін з папярэдніх дзён.

27.05.2013 / 13:21

Пра гэта распавялі ў аддзеле жыллёвай палітыкі раённай адміністрацыі.

Супрацоўніца адміністрацыі: «Зараз ужо шмат людзей пайшло. Па інфармацыі на мінулым тыдні, у панядзелак 120 чалавек звярнуліся».

Нагадаем, практычна распрацаваны, узгоднены і рыхтуецца да перадачы кіраўніку дзяржавы праект указу пра перавод жылых памяшканняў, прадастаўленых па дамове найму, у разрад камерцыйнага жытла. Акрамя таго, прадугледжваецца і перавод службовых жылых памяшканняў у разрад камерцыйнага жытла.