Фільм пра лесбійскае каханне — пераможцу Канаў — пакажуць у Мінску
27.05.2013 / 15:24
Карціна Абдэльлатыфа Кешыша «Жыццё Адэль» заваявала «Залатую пальмавую галіну»
У міжнародны пракат фільм выйдзе пад назвай «Сіні — самы цёплы колер». У Мінску яго могуць паказаць бліжэй да восені, распавёў гендырэктар «Кінавідэапраката» Васіль Коктыш:
«Думаю, мы пакажам яго. Але пакуль не ведаем, хто будзе праваўладальнікам на тэрыторыі постсавецкай прасторы. Калі вызначыцца дыстрыб’ютар, будзем працаваць. Думаю, гэта будзе бліжэй да восені».
Фільм пакажуць у «Доме кіно», дзе традыцыйна паказваюць усе стужкі з Канскага кінафэсту.
Што ж да тэматыкі фільма, то тут нічога страшнага няма, мяркуе Коктыш. Яго адглядзіць камісія, якая вызначыць абмежаванне па ўзросце.
Коктыш: «Усё нармальна будзе. Будзем паказваць. Нават тое, што там… ну што рабіць, ёсць такое. Тым больш у Францыі. А мы пакажам. Як я чуў, там усё прыгожа».