Надвор'е палепшае ў сераду

27.05.2013 / 21:49

У аўторак Беларусь застанецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску і пад уплывам дажджлівых франтоў.
Захаваецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Амаль паўсюль пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +8 .. +14°С, на тарфяніках Палесся паветра астудзіцца да +5 .. +7°С,
максімальная днём будзе вагацца ад 16°С на захадзе да +23°С на паўднёвым усходзе краіны.
Атмасферны ціск будзе слаба расці.
У наступныя двое сутак, 29-30 мая, тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. Надвор'е палепшыцца.
Месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра: 29 мая ноччу панізіцца да +5 .. +11°С, удзень паветра прагрэецца да +18 .. +24°С.

30 мая стане на 2-3 градусы цяплей.