У Мінску кіроўца зрабіў заўвагу расіяніну, ледзь не пачалася бойка - відэа

Як Вы думае, хто меў рацыю? Ці варта рабіць заўвагі гасцям Беларусі?

Здарэнне адбылося 29 мая на перакрыжаванні вуліц Кульман і Куйбышава.

30.05.2013 / 09:40

Адносіны высвятлялі кіроўцы Opel Astra і Lada Priora. Пачалося з таго, што беларус зрабіў заўвагу іншаму кіроўцу: не размаўляй па тэлефоне за рулём. З машыны з расійскімі нумарамі выйшаў хлопец, які павёў сябе агрэсіўна: некалькі разоў грукнуў кулаком па капоце машыны і выхапіў мабільны тэлефон у крыўдзіцеля, які здымаў нумар аўтамабіля.