Пакуль пенсіянерка была ў паліклініцы, загарэўся яе дом
30.05.2013 / 10:24
Выпадак здарыўся ў весцы Краснае (Маладзечанскі раён) у сераду а 14 гадзіне. Пакуль пенсіянерка была ў паліклініцы, у яе доме па невядомых прычынах пачаўся пажар.
У ім ніхто не пацярпеў. Пашкоджаныя веранда і адзін пакой.
Абставіны трагедыі высвятляюцца.