Каталікі сёння святкуюць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

30.05.2013 / 15:17

30 мая Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Яна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, бо ў Вялікі чацвер Хрыстос устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі.

Распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста — Божае Цела. У цэлебрацыі гэтай урачыстасці Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.

У гэты дзень або ў наступную пасля яго нядзелю адбываецца працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак. У Мінску працэсія Божага Цела праходзіла сёлета 26 мая.