Herald Sun: Сочынскія медалі выглядаюць так, быццам іх нехта «пакусаў»

Медалі, якія будуць уручацца пераможцам і прызёрам Сочы-2014, не падобныя ні да адной іншай алімпійскай узнагароды,

31.05.2013 / 11:01

піша The Herald Sun. «Усе мы бачылі фатаграфіі спартоўцаў, якія трымаюць медалі ў зубах і быццам кусаюць сваю ўзнагароду, але сочынскія медалі выглядаюць так, быццам іх ужо пакусалі», — гаворыцца ў артыкуле.

Як нагадвае газета, за аснову дызайну была ўзятая канцэпцыя «ласкутнай коўдры», гэта значыць мазаікі нацыянальных узораў розных рэгіёнаў Расіі.

У сваю чаргу, The Atlantic Wire лічыць, што сочынскія ўзнагароды выглядаюць «сапраўды класна».