Свабодны тэатар, ці Чаму падлога чорная?
Фотарэпартаж з блогу Андрэя Лянкевіча.
25.08.2007 / 12:16
"Чаму падлога чорная?" — спытаў амапавец у першы дзень вясельля. Вясельным падарункам быў спэктакль.
На другі дзень вясельля дом быў замініраваны, дарога ачэплена супрацоўнікамі міліцыі. "Вашы дадзеныя нам патрэбныя для вашай бясьпекі", — патлумачылі міліцыянеры, якія прыехалі на чарговую праверку.