У Кейптаўне нечакана выпаў снег — фотафакт

03.06.2013 / 12:06

У Кейптаўне, што ў Паўднёвай Афрыцы. нечакана выпаў снег. Многія жыхары ніколі не бачылі гэтай прыроднай з’явы і былі вельмі здзіўлены белай коўдры ў родным горадзе.

Мясцовы клімат лічыцца субтрапічным, цяпер у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы каляндарная зіма, якая доўжыцца з канца мая па верасень.