Маленькі хлопчык патануў у двары, у канаве глыбінёй 1 метр

03.06.2013 / 21:15

1 чэрвеня прыкладна ў 18.00-18.20 у Капаткевічах (Петрыкаўскі раён) у дрэнажнай канаве патануў хлопчык, якому ў верасні споўнілася б два гады.

Дзіця прыехала ў вёску з Мінска з бацькамі наведаць бабулю. Прыкладна ў 18.00 маці пайшла ў дом па сродак ад камароў, дзіця засталося на ганку.

Калі праз пару хвілін маці выйшла з дома — хлопчыка не было.
Сваякі кінуліся шукаць дзіця, і знайшлі ўжо мёртвым у дрэнажнай канаве. Канава глыбінёй каля метра праходзіць па дваровай тэрыторыі.

Праверку па факце гібелі дзіцяці праводзіць Петрыкаўскі РАСК.