Рабочага падчас працы на чыгунцы забіла рэйка

04.06.2013 / 09:21

Выпадак здарыўся ў Маладзечне 30 мая. Раніцай работнікі лакаматыўнага дэпо пагружалі кранам рэйкі, каб адправіць іх на ўчасткі рамонту.

На аднаго з рабочых рэйка звалілася і прыціснула. Ад ўдару мужчыну моцна пашкодзіла грудную клетку і ўнутраныя органы.

Ён страціў прытомнасць. У бальніцы каля дзвюх гадзін правёў у коме і памёр.

Паводле словаў машыніста, які кіраваў кранам-пагрузчыкам, у гэты час заклініла абсталяванне.