БЕЛ Ł РУС

Спорт

«Маямі» выйшаў у фінал НБА — відэа

4.06.2013 / 9:37

Nashaniva.com

ЛеБрон Джэймс гуляе пад шостым нумарам.

Гэтай ноччу стаў вядомы другі фіналіст чэмпіянату Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Фінал Усходу выйграў мінулагодні чэмпіён НБА «Маямі Хіт», які ў сёмым матчы серыі разграміў «Індыяну» — 99:76.

Лідар каманды ЛеБрон Джэймс набраў 32 ачкі.

У фінале «Маямі» згуляе з «Сан-Антоніа Спёрс», якое выйграла серыю ў «Мемфіс Грызлі» — 4:0.
Зоркі «Шпораў» — Цім Данкан, Тоні Паркер, Ману Жынобілі.

Першыя два матчы серыі пройдуць у Маямі 7 і 10 чэрвеня, 12 і 14 чэрвеня каманды згуляюць у Сан-Антоніа. Фінальная серыя доўжыцца таксама да чатырох перамогаў.

«Маямі» былі чэмпіёнамі НБА у 2006 і 2012 г. «Сан-Антоніа» ў 1999-м, 2003, 2005, 2007 гг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула