Даследаванне: вегетарыянцы жывуць даўжэй, менш хварэюць
04.06.2013 / 10:52
Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, апублікаваныя ў апошнім нумары JAMA Internal Medicine, часопісе Амерыканскай медычнай асацыяцыі. Даследчыкі амаль 6 гадоў адсочвалі 73 тысячы адвентыстаў сёмага дня. Гэтая царква рэкамендуе вегетарыянскую дыету, але не ўсе вернікі яе трымаюцца.
Як выявілася, смяротнасць сярод вегетарыянцаў была на 11% ніжэйшая, чым у мясаедаў. Асабліва істотна розніцца ўзровень
І вегетарыянцы, і мясаеды спажывалі прыкладна роўную колькасць калорый. Асабліва розніцца эфект дыеты ў мужчын. У жанчын фіксавалася прыкладна аднолькавая смяротнасць, незалежна ад дыеты.
Дыетолагі падкрэсліваюць, што вегетарыянства карыснае толькі ў тым выпадку, калі чалавек спажывае досыць ежы, багатай на жалеза, цынк, якіх у мясе шмат, і вітамін В12.
Вегетарыянцы дзеляцца на розныя групы. Хтосьці есць рыбу, хтосьці — не. Хтосьці есць мяса, але зрэдку. Веганы ж выключылі са свайго рацыёну таксама яйкі й малако. Аднак у дадзеным даследаванні ўлічваліся толькі чыстыя вегетарыянцы.