Касацыя па справе сябры БХД Сяргея Верамеенкі не задаволена

04.06.2013 / 11:08

У аўторак, 4 чэрвеня, у Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі ад Сяргея Верамеенкі, які абскарджваў рашэнне суду.
Ён прызнаў сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» вінаватым у распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных звестак.

Суд над Верамеенкам прайшоў 7 мая. Суддзя Ленінскага раёна прызнала яго вінаватым у распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых велічыняў (2 мільёны рублёў), паведамляе прэс-служба БХД.