Лукашэнка падзякаваў Ватыкану за падтрымку ў адносінах з ЕС

04.06.2013 / 11:59

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці выказаў падзяку за падтрымку, якую Ватыкан аказвае Беларусі ў арганізацыі наладжвання адносін з Еўрапейскім саюзам.

«Проста абавязаны падзякаваць за падтрымку, якую аказваеце нам у арганізацыі наладжвання стасункаў з ЕС. Усё роўна, будзе ад гэтага вынік ці не, але я ведаю, што вы гэтага вельмі хочаце», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў: «Мы ніколі не сустракалі такога разумення і падтрымкі ад паслоў Ватыкана, як ад вас».
«Пачынаючы ад кадраў, камплектавання кадрамі і заканчваючы тымі праблемамі, якія стаяць перад Касцёлам».

Ён запэўніў, што «усё магчымае для Каталіцкай царквы ў Беларусі мы зробім, і, можа быць, нават немагчымае». «Думаю, няма тых пытанняў, якія мы не зможам вырашыць, бо гэта самая вялікая канфесія ў Беларусі, другая па колькасці.

А.Лукашэнка таксама папрасіў перадаць Папу Францішку «самыя добрыя пажаданні ад імя не толькі беларусаў-каталікоў, але і беларусаў увогуле».
«Нам імпануе яго пазіцыя, якую мы ведаем і па СМІ, і ад вас. Гэта вельмі цікавы чалавек», — сказаў ён.

Паводле БелТА