«Газпрам» чакае зніжэння сярэдняй цаны экспарту ў далёкае замежжа на 5,5-8%

Сярэдняя цана паставак расійскага газу ў далёкае замежжа ў 2013 годзе складзе $370-380 за тысячу кубаметраў супраць $402 у 2012 годзе, паведаміў намеснік кіраўніка «Газпрама» Аляксандр Мядзведзеў.

04.06.2013 / 13:21

«Сярэдняя цана паставак газу ў далёкае замежжа складзе $370–380 за тысячу кубоў, гэтая цана вышэйшая за перадкрызісную 2007 года», — цытуе РІА «Навіны» Мядзведзева.

Паводле словаў намесніка кіраўніка «Газпрама», у гэтым годзе на цану ўплываюць два фактары: цана нафты і перамовы з замежнымі партнёрамі па пераглядзе кантрактаў.