Памёр 40-гадовы мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў
Ён быў адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы на гэтым свеце.
04.06.2013 / 19:29
Пасля доўгай і пакутнай хваробы памёр мовазнавец і журналіст Юрась Бушлякоў.
29 мая яму споўнілася 40 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1973 у Мінску. Да
Ён перакапаў літаральна ўсё, што было напісана пра беларускую мову. Ён адкрываў для айчыннага чытача многія працы беларускіх эмігрантаў. Быў адным з удзельнікаў працоўнай групы па выпрацоўцы нормаў класічнага правапіса беларускай мовы.
У студэнцкую пару яго цікавіў моўны пурызм і дысертацыю ён абараніў на тэму моватворчых практык Янкі Станкевіча. Выкладаў нейкі час на родным філфаку і ў Коласаўскім ліцэі.
А кар’еру сабе абраў журналісцкую. Працаваў на Радыё 101,2, пасля на радыё «Свабода». Жыў у Празе, будаваў у іпатэку кватэру… Хвароба прыйшла нечакана. Ён быў руды, а ў такіх людзей часцей здараецца рак скуры. Адзін раз ён хваробу адолеў, але бяда вярнулася. Калегі зрабілі для Юрася ўсё, што змаглі, але рады не далі.
Перад самым сконам ён вярнуўся ў Мінск.
У яго ў Мінску застаўся сын. Можа быць, некалі ён працягне тое, што не дарабіў тата.
Гэтую дыктоўку ён надыктоўваў ужо цяжка хворым. Глядзіце на відэа:
«Наша Ніва» выказвае шчырыя спачуванні сям'і і сябрам сп.Бушлякова.