Азаранка ўпершыню ў кар’еры выйшла ў паўфінал «Ралан Гарос»

05.06.2013 / 17:15

На кортах Парыжа працягваецца адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе. Другі турнір у горадзе з серыі «Вялікага шлему».

Сёння ў чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка (3-я ў свеце) сустракалася з расіянкай Марыяй Кірыленкай (15-я). Першы сэт прайшоў у вельмі ўпартай барацьбе. Абедзве спартсменкі дапускалі шмат памылак, таму справа дайшла да тай-брэку, дзе ўдача ўсміхнулася беларусцы.
У другім сэце наша суйчынніца была на парадак мацней Кірыленкі. Агульная перамога з лікам — 7:6, 6:2.
У паўфінале Вікторыя зноў згуляе з прадстаўніцай Расіі. На гэты раз з Марыяй Шарапавай.
Другую пару складуць амерыканка Серэна Ўільямс і італьянка Сара Эрані.

ЗП