Сусветны банк прыняў новую стратэгію для Беларусі на 2013—2017 гады
07.06.2013 / 11:15
Рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка прыняла новую стратэгію партнёрства для Беларусі, якая вызначае кірункі дапамогі краіне з боку СБ і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (МФК) у перыяд з 2013 па 2017 гады.
«Новая стратэгія арыентаваная на аказанне краіне падтрымкі з боку групы Сусветнага банка ў галінах, якія наўпрост прыносяць карысць грамадзянам Беларусі, садзейнічаюць стварэнню глабальных грамадскіх даброт і робяць унёсак у належнае кіраванне, празрыстасць і сацыяльную падсправаздачнасць», — сказаў дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Чымяо Фан.
Як зазначаецца ў
У наступныя чатыры гады група Сусветнага банка будзе аказваць Беларусі дапамогу па трох кірунках.Першы з іх — гэта павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі за кошт падтрымкі структурных рэформ, уключаючы скарачэнне ролі дзяржавы, трансфармацыю сектара дзяржпрадпрыемстваў і стымуляванне развіцця прыватнага і фінансавага сектараў і інтэграцыі ў сусветную эканоміку. Яшчэ адным кірункам будзе ўдасканаленне дзяржаўнай інфраструктуры, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых і лясных рэсурсаў і пашырэнне доступу да глабальных грамадскіх даброт. Апрача таго, дапамога будзе скіраваная на паляпшэнне якасці чалавечага развіцця шляхам павышэння якасці адукацыйных, медыцынскіх і сацыяльных паслуг.
«Прыватны сектар можа стаць асноўнай рухальнай сілай доўгатэрміновага росту ў Рэспубліцы Беларусь,— сказаў кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва МФК у Беларусі і ва Украіне Руфат Алімарданаў. — МФК мае намер садзейнічаць далейшаму развіццю прыватнага бізнесу, спалучаючы пры гэтым інвестыцыі і кансультацыйную працу. Наша праграма ў Рэспубліцы Беларусь будзе арыентаваная на падтрымку развіцця гандлю, пашырэння доступу да фінансавых рэсурсаў і павышэння рэсурса- і энергаэфектыўнасці пры асаблівым акцэнце на развіцці малога і сярэдняга бізнесу».
«Улічваючы тыя ўрокі, якія былі атрыманы падчас рэалізацыі папярэдняй стратэгіі супрацоўніцтва з Беларуссю, СБ прапаноўвае прымяніць калібраваны падыход, у залежнасці ад тэмпаў, глыбіні і маштабу структурных рэформ.Мы будзем аказваць фінансавую падтрымку тым сектарам, дзе ўзмацняецца належнае кіраванне і сацыяльная падсправаздачнасць, праводзіцца прымальная або ўдасканальваючая палітыка, маецца развіты патэнцыял для рэалізацыі праграм і назапашаны вопыт паспяховага супрацоўніцтва ў мінулым. Аналітычная і кансультацыйная падтрымка будзе выдзяляцца па значных кірунках палітыкі, якія крытычна важныя для рэформ ці забяспечваюць аналітычную аснову для новых запазычанняў», — тлумачыць Сусветны банк.
Рэалізацыя дзейных праектаў будзе мець крытычнае значэнне з пункту гледжання дасягнення вынікаў у межах стратэгіі.Зараз у Беларусі рэалізуецца шэсць праектаў пры падтрымцы пазыкаў Сусветнага банка на 547,5 млн. долараў ЗША. З моманту, калі Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе, банк выдзеліў краіне ў агульнай суме 955 млн. долараў ЗША на рэалізацыю 13 праектаў. Прыблізна 30 нацыянальных праграм, уключаючы праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці, атрымалі грантавае фінансаванне на 23,7 млн. долараў ЗША.
Міжнародная фінансавая карпарацыя інвеставала 388 млн. долараў ЗША ў 40 праектаў, што рэалізуюцца ў розных сектарах у Беларусі. Зараз аб’ём сродкаў, выдзеленых МФК на рэалізацыю праектаў у краіне, перавышае 170 млн. долараў ЗША.