Сёння Мілінкевіч праводзіць пашыранае паседжанне Штаба
Сёння ў Мінску Аляксандр Мілінкевіч правядзе пашыранае паседжанне Штаба, на якім будзе дадзеная ацэнка прэзідэнцкай выбарчай кампаніі
28.03.2006 / 14:41
Сёння ў Мінску Аляксандр Мілінкевіч правядзе пашыранае паседжанне Штаба, на якім будзе дадзеная ацэнка прэзідэнцкай выбарчай кампаніі
Удзел у паседжанні возьмуць таксама і рэгіянальныя актывісты кампаніі Аляксандра Мілінкевіча, якія на гэты час ужо выйшлі з арыштаў. Абмеркавана будзе і стратэгія дзеяння шырокага агульнаграмадзянскага руху за свабодную Беларусь, пра стварэнне якога Аляксандра Мілінкевіч абвесціў 25 сакавіка.