Новая акцыя «Arche»: камплект з трох гістарычных нумароў

13.06.2013 / 13:19

У рамках чарговай акцыі часопіс «Arche» прапануе набыць на зніжаных цэнах тры тэматычныя нумары, прысвечаныя розным аспектам гісторыі Беларусі. Гаворка ідзе пра № 10 за 2011 год («1950-я гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою»), № 12 за 2011 год («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і № 1—2 за 2012 год («Пад штандарам Эвангельля»).

У згаданых нумарах друкуюцца артыкулы шэрагу беларускіх і замежных аўтараў, сярод якіх Андрэй Катлярчук, Алег Дзярновіч, Анатоль Сідарэвіч, Ірына Кашталян, Наталля Гардзіенка, Вольга Гарбачова, Аляксандр Фядута і многія іншыя. Усе выданні аздобленыя шматлікімі ілюстрацыямі, многія з якіх паходзяць з сямейных архіваў і публікуюцца ўпершыню.

Выданні можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана за камплект з трох нумароў — 90 тыс. рублёў + кошт дастаўкі.

Акцыя працягнецца да 17 чэрвеня.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Тры гістарычныя нумары», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.