Град пабіў агароды і дрэвы ў Докшыцах — фотафакт

08.06.2013 / 21:22

8 чэрвеня на Докшыцы (Віцебская вобласць) абрынуліся моцны град і залева. Пачалося буйства стыхіі дзесьці а 18.50 і доўжылася паўгадзіны.

Град памерам з вішню, а некаторыя нават дасягалі памера перапялінага яйка. Залева ўтварыла ручаі ўздоўж дарог, вялікія лужыны, таксама падмыла градкі, а градам пашкоджаны парасткі на градках, лісце на дрэвах.