Прэзентацыя кнігі «Усмешка жалобнай каралевы» С.Мінскевіча — 13 чэрвеня

13.06.2013 / 09:13

13 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка», рамана-фэнтазі паводле беларускай міфалогіі. Аўтар — Серж Мінскевіч.

У імпрэзе возьмуць удзел:

Аксана Спрынчан
Арцём Кавалеўскі
Ірына Клімковіч
Андрэй Хадановіч.

Аўтар зайграе на гітары.

Пачатак а 19-й. Уваход вольны.