На сцэну выйшаў «Ляпіс», у небе залуналі бел-чырвона-белыя сцягі

Беларускі гурт выступіў у Львове на фестывалі Stare Misto.

10.06.2013 / 16:28

Болей фотаў глядзіце тут.

Пасля невялікага перапынку ў адзін год (з-за правядзення ў 2012 годзе Еўра-2012) у Львоў вярнуўся фестываль Stare Misto, на які зноў з'ехаліся вядомыя сусветныя групы, паведамляе 24tv.ua. Быў і драйвовы панк, і класічны рок, і народныя гулянні ад Брэгавіча.

На момант выступу «Ляпіса Трубяцкога» у небе залуналі бел-чырвона-белыя сцягі адзначае сайт.

Рок-фестываль Stare Misto упершыню быў праведзены ў 2008 годзе ў Львове. Першы фестываль быў бясплатным, праводзіўся на гарадской плошчы і сабраў больш за 30 000 гледачоў.