У гіпермаркеце «Карона» купцы ўбачылі пацука, той ахвотна пазіраваў — фотафакт

Гіганцкі грызун поўзаў па фіранцы ў павільёне кампаніі «Вэлком». У гандлёвым цэнтры на Кальварыйскай адмаўляюцца каментаваць інцыдэнт.

12.06.2013 / 13:11

«Пацук нікога не баяўся. Па фіранцы залазіў наверх, потым спускаўся,
піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку мінчук Уладзімір Соснін. Пакупнік паведамляе, што зрабіў фота ў 23.00. На той момант павільён «Вэлком» не працаваў ужо гадзіну.

«У яго столькі ежы і такі велізарны выбар дэлікатэсаў... — іранізуе аўтар фота. — Мы зараз ляжам спаць, а ён пакліча ўсю сваю сям'ю і сяброў з Кальварыйскай. Вось жа баль зробяць на свежай выпечцы і грудзінкі паляндвічнай!».

Як пацук апынуўся ў гандлёвым цэнтры, і што мае намер рабіць адміністрацыя гіпермаркета — на жаль, гэтыя пытанні засталіся без адказаў.
Карэспандэнт «Салідарнасці» звязалася з гандлёвым цэнтрам «Карона». Адзначым, што датэлефанавацца ў інфацэнтр і сектар працы з кліентамі было няпроста: лінія альбо занятая, альбо ніхто не бярэ слухаўку.

Супрацоўніца інфацэнтра, пачуўшы пра гісторыю з пацуком, параіла патэлефанаваць юрысту ГЦ «Карона». Размова з Ірынай Трубіла была кароткай: «Я не думаю, што хтосьці вам каментуе гэтую інфармацыю, — заявіла суразмоўца. — Усяго добрага!»