Дзевяцігадовы хлопчык патануў, пакуль дзядуля вудзіў рыбу

13.06.2013 / 09:13

Дзевяцігадовае дзіця патанула ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці на рацэ Дняпро.

Дзядуля пайшоў з ім на рыбу. Пажылы чалавек так захапіўся рыбалкай, што на некаторы час пакінуў дзіця па-за ўвагай.

Калі ўбачыў, што ўнука няма побач, той ужо быў далёка ад берага.

Цела патанулага хлопчыка работнікі МНС і група Таварыства ратавання на вадзе дасталі з ракі.