У Жлобінскім раёне сутыкнуліся дзве фуры

13.06.2013 / 09:37

12 чэрвеня ў Жлобінскім раёне каля вёскі Беліца адбылося ДТЗ з удзелам вялікагрузных аўтамабіляў.

Грузавы аўтамабіль «Івека» сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «Мерседэс-Атэга».

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў бальніцу.

Работнікі МНС праводзілі работы па дэблакіроўцы абодвух вадзіцеляў.

БелаПАН