Уга Чавес зноў з'явіўся Мадуру ў выглядзе птушкі

Былы лідар Венесуэлы Уга Чавес зноў з'явіўся новаму прэзідэнту краіны Нікаласу Мадуру ў выглядзе птушкі,

13.06.2013 / 10:30

паведамляе El Universal.

«Паслухайце, паслухайце, я шукаў гэтую птушку. Паслухайце, яна праляцела проста тут. І хай некаторыя кажуць, што я яе выдумаў, — яна спявала, пралятаючы. Гэтая маленькая птушка шчаслівая, таму што я працую», — заявіў Мадура на выступе ў штаце Мерыда.

Пры гэтым ён рукамі паказаў, як птушка праляцела проста перад яго тварам.

«Я адчуваў яго дух і адчуваў, што ён бласлаўляе мне», — падкрэсліў прэзідэнт Венесуэлы.

Першы раз памерлы ад раку камандантэ Чавес з’явіўся Нікаласу Мадуру ў выглядзе птушкі 2 красавіка. Тады лідар баліварыянскай рэвалюцыі, па словах Мадуры, блаславіў яго на барацьбу на прэзідэнцкіх выбарах.