Даляр абнавіў максімум з канца 2011 года

Новы курс — 8730 рублёў.

13.06.2013 / 11:26

13 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр і еўра працягвалі ўмацоўвацца.

Курс даляра вырас на Br10 да 8730 рублёў. Большай амерыканская валюта была толькі ў лістападзе 2011 года, адразу пасля дэвальвацыі. Тады даляр даскочыў аж да 8850 рублёў.

Еўра таксама вырас, на Br40. Заўтрашні курс складзе 11 660 рублёў.

Але кошык валют ад пачатку года амаль не змяніўся —

за кошт прасядання расійскага рубля ў дачыненні даляра і еўра дэвальвацыя склала ўсяго 0,09%.

ЯМ