Эканоміка замаруджваецца

Рост ВУП абваліўся да 1,1%

13.06.2013 / 11:51

У студзені—маі аб'ём ВУП у Беларусі склаў 217,6 трлн. рублёў, што на 1,1% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года, паведамляе Белстат.
Беларуская эканоміка імкліва замаруджваецца.
Рост ВУП за студзень-сакавік 2013 года складаў 3,5%, у студзені-красавіку – 2,5%. Па выніках мая ад яго засталося толькі 1,1%. Пры гэтым амбітны план на год, ухвалены Лукашэнкам, прадугледжвае рост ВУП па гіганцкія 8,5%.
У маі 2013 года ў параўнанні з папярэднім месяцам скарацілася вытворчасць прамысловай прадукцыі (на 3,6%). Калі ж параўноўваць з маем 2012 года, то падзенне склала 10,5%.

ЯМ