У Расіі тэлеканал папярэдзілі за трансляцыю «Саус-парка»

13.06.2013 / 13:42

Раскамнадгляд вынес папярэджанні электроннаму выданню «МК.Ru» за размяшчэнне ў інтэрнэце відэароліка панк-гурту Pussy Riot, а таксама тэлеканалу «2х2» за трансляцыю мультфільма «Саус-парк», які, на думку супрацоўнікаў ведамства, прапагандуе культ гвалту і жорсткасці,
паведамляе Дождь.

Саус-парк -- амерыканскі мультсерыял. Выпускаецца кабельным тэлеканалам Comedy Central з 1997 года.

Аснову сюжэту складаюць прыгоды чатырох хлопчыкаў і іх сяброў, якія жывуць у маленькім гарадку Саўс-Парк (Саўт-Парк), штат Каларада. Серыял высмейвае недахопы амерыканскай культуры і бягучыя сусветныя падзеі, а таксама падвяргае крытыцы глыбокія перакананні і табу з дапамогай пародыі і чорнага гумару.

«Саўс-парк» выходзіць позна вечарам і пазіцыянуецца як мультфільм для дарослых. На сёння выйшла 16 сезонаў.

nn.by