Эрдаган даў апошняе папярэджанне дэманстрантам
13.06.2013 / 13:55
Прэм’ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган даў апошняе папярэджанне дэманстрантам, якія сабраліся ў цэнтры Стамбула, заклікаючы іх пакінуць тэрыторыю парку Гезі.
«Наша цярпенне падышло да канца. Я папярэджваю апошні раз. Маці і бацькі, калі ласка, выведзіце адтуль сваіх дзяцей», — сказаў прэм’ер у тэлезвароце.