Навучальны год пачнецца 2 верасня
13.06.2013 / 14:38
У Беларусі заняткі ў школах у 2013/2014 навучальным годзе пачнуцца 2 верасня і скончацца 30 мая 2014 года.
Першая чвэрць будзе доўжыцца да 25 кастрычніка, другая — з 4 лістапада па 24 снежня, трэцяя з 9 студзеня па 21 сакавіка, чацвёртая — з 31 сакавіка па 30 мая.
Што да канікулаў (вакацый): то восеньскія ўстанаўліваюцца з 26 кастрычніка па 2 лістапада (8 дзён, + 3 лістапада — нядзеля), зімовыя — 16 дзён з 25 снежня па 8 студзеня, вясновыя — 8 дзён з 22 сакавіка па 29 сакавіка.
Для вучняў I — II класаў у ІІІ чвэрці (трэці тыдзень лютага месяца (17 лютага — 22 лютага) праводзяцца канікулы працягласцю адзін тыдзень.