Лукашэнку ў Кіеве накармілі баршчом

19.06.2013 / 12:10

Аляксандра Лукашэнку кармілі ў Кіеве баршчом з пампушкамі і бульбай з селядцом.

Акрамя таго, для высокага госця нагатавалі варэнікаў з разнастайнай начынкай з садавіны, паведамляе golos.ua.

Займалася гэтым прадпрыемства «Гарант-сэрвіс», якое належыць Дзяржаўнаму ўпраўленню справаў. Яно накрывае сталы для ўкраінскіх і замежных палітыкаў.

Нагадаем, афіцыйны візіт беларускага лідара ў Кіеў адбыўся 17–18 чэрвеня.