Макей звазіў паслоў у Гродна
Па запрашэнні міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея 21–22 чэрвеня акрэдытаваныя ў краіне кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў з жонкамі наведалі Гродзенскую вобласць.
23.06.2013 / 14:39
Як паведамляе
21 чэрвеня паслы зрабілі экскурсію па Гродне, падчас якой наведалі каталіцкі кафедральны сабор святога Францыска, дзе праслухалі канцэрт арганнай музыкі, Барысаглебскую (Каложскую) царкву, Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.
Знаёмства з рэгіёнам працягнулася ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы». Тут для замежных дыпламатаў было арганізавана наведванне
22 чэрвеня, у гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі і кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў усклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму каля вёскі Навумавічы Гродзенскага раёна, устаноўленым на месцы масавых расстрэлаў 1941–1943 гадоў.
Завяршылася паездка замежных дыпламатаў па Гродзенскай вобласці наведваннем