Вакаліст Red Hot Chili Peppers пабіўся з ахоўнікам Rolling Stones — фотафакт

23.06.2013 / 21:12

Кідзіс (ён, дарэчы, літовец з паходжання) справа ў чорнай майцы ўпіраецца рукой у сцяну.

Кідзіс (ён, дарэчы, літовец з паходжання) справа ў чорнай майцы ўпіраецца рукой у сцяну.

Знакаміты вакаліст і адзін з заснавальнікаў гурту Red Hot Chili Peppers Энтані Кідзіс пабіўся з ахоўнікам Rolling Stones ля філадэльфійскага гатэля Four Seasons.

Энтані вяртаўся ў свой ​​нумар з сяброўкай у той момант, калі «Ролінгі» пакідалі гатэль. Ахоўнік не пазнаў зорку, вырашыўшы, што гэта адзін з фанаў Rolling Stones, і заступіў яму дарогу.

Кідзіс тут жа кінуўся ў бойку.
Выкліканая супрацоўнікамі гатэля паліцыя з цяжкасцю разняла байцоў.

Пазней Кідзіс, які не раз крытыкаваў музыку Rolling Stones, сказаў, што прэтэнзій да іх не мае.