У Чарнагорыі разбіўся румынскі аўтобус: 16 загінулых

23.06.2013 / 22:12

У Чарнагорыі зваліўся ў цясніну румынскі аўтобус з 46 пасажырамі, 16 з іх загінулі, яшчэ 30 атрымалі раненні, паведаміў кіраўнік чарнагорскага МУС.

Па словах міністра, стан сямі пацярпелых - крытычны.

Аўтобус пацярпеў катастрофу паміж сталіцай Падгорыцай і горадам Каласін на поўначы Чарнагорыі.